Брацкая магіла ў вёсцы Крычаватка

Брацкая магіла знаходзіцца на тэрыторыі Расненскага сельскага Савета, у цэнтры вёскі ў парку. У магіле пахаваны воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гадах. Сярод пахаваных – воіны 49-й, 64-ы, 200-ы, 369-й стралковых дывізій, якія трымалі абарону на гэтым участку лініі фронту. У 1948 годзе на магіле ўзведзены Абеліск, побач дошкі з імёнамі загінуўшых землякоў.