Аўгустоўскі канал

У свеце існуе ўсяго яшчэ два каналы, падобныя Аўгустоўскагу, якія пралягаюць на тэрыторыі Вялікабрытаніі і Швецыі. Таму беларусы могуць з поўным правам ганарыцца тым, што Аўгустоўскі канал агульнай працягласцю больш за сто кіламетраў працякае і па беларускай тэрыторыі. Па арыгінальнасці задумкі, складанасці канструкцый, грандыёзнасці будаўніцтва і прыгажосці пейзажаў Аўгустоўскі канал - велічны манумент мінулых стагоддзяў.

У тыя даўнія часы, калі толькі задумваўся праект, на канал была ўскладзена асноўная задача: аб'яднаць раку Нёман з Віслай, каб з аднаго боку адкрыць доступ да Чорнага мора, а з другога - да мора Балтыйскага. Але ідэя стварэння падобнага канала на працягу доўгіх стагоддзяў толькі лунала ў паветры і змагла быць цалкам рэалізавана толькі ў XIX стагоддзі. Праектнай дакументацыяй канала займаліся вядучыя інжынерныя розумы тых гадоў пад кіраўніцтвам Ігната Прандзінскага. Пасля таго, як план канала быў зацверджаны на высокім дзяржаўным узроўні самім імператарам, пачалося маштабнае будаўніцтва, якое расцягнулася на цэлых пятнаццаць гадоў.

Але пажаданні будаўнікоў не былі ажыццёўлены, і Аўгустоўскі канал не стаў запатрабаваны як транспартны шлях. З цягам часу атрымала свае развіццё чыгунка, а водны транспарт зутка здаў свае пазіцыі. Таму Аўгустоўскі канал пачаў выкарыстоўвацца як папулярны турыстычны аб'ект: уздоўж яго можна было шпацыраваць пешшу або ездзіць на канях, любуючыся пейзажнымі краявідамі ўзрушаючай прыгажосці.

Падчас Першай Сусветнай вайны канал значна разбурыўся, аднак у перапынках паміж войнамі тут зноў актыўна развіваўся турызм: па канале павольна праплывалі колавыя параходы, жыва праносіліся байдаркі, прапаноўвалі свае паслугі раскошныя яхт-клубы і збірала гасцей арыгінальнае «Свята мора». Але, на жаль, не абыйшла бокам Аўгустоўскі канал і Другая Сусветная вайна. Аднак пасля яе заканчэння ў самыя кароткія тэрміны канал зноў змог хутка аднавіць функцыянаванне.

Зараз беларускі ўчастак канала, які пралягае па маляўнічым месцам Гродзеншчыны і працягваецца больш, чым на дваццаць кіламетраў, цалкам адноўлены. Тут усё бесперабойна працуе, пачынаючы з гідратэхнічных збудаванняў і шлюзаў і заканчваючы масіўнымі калонамі і зручнымі пешаходнымі мастамі. Аўгустоўскі канал выдатна падыходзіць не толькі для воднага, але і для пешага турызму. Рэгулярна сюды з'язджаюцца тысячы жадаючых пакатацца на цеплаходзе «Нёман» і прагуляцца пешшу, удыхаючы на поўныя грудзі чыстае паветра тутэйшых мясцін. Падчас доўгіх шпацыраў абавязкова кінецца ў вочы вялікая колькасць мястэчак, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць - з імі таксама будзе прыемна пазнаёміцца.

Ёсць тут і ўтульны Домік наглядчыка, і музей канала на месцы старой карчмы з фатаздымкамі тых гадоў, жоўклымі маршрутнымі схемамі і бытавымі прадметамі людзей, што пражывалі тут калісьці. Маршрут цеплахода ўключае мястэчка Сапоцкін, якое можа пахваліцца прыгожым каталіцкім храмам, старымі капліцамі і найстаражытным цвінтарам, дзе былі пахаваныя яўрэі. Вёсачка Свяцк з задавальненнем пакажа велічны палац Валовічаў, пабудаваны ў былыя часы італьянцам, што прызджаў сюды. Побач з каналам абавязкова неабходна наведаць любімы турыстамі агратурыстычны комплекс «Каробчыцы».

Аўгустоўскі канал - месца, дзе варта пабываць усім аматарам прыгожага!