Нацыянальны аэрапорт Мiнск

мінск бязвізавы

Бязвізавы ўезд у Беларусь для замежнікаў

Адзін з самых хуткіх і зручных варыянтаў як наведаць Беларусь без афармлення візы — гэта прыляцець у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Дадзеная магчымасць падаецца грамадзянам з 74 дзяржаў, пры гэтым тэрмін знаходжання ў краіне не можа перавышаць 30 сутак. Перасоўванне па Беларусі вольнае і гэта выдатная магчымасць адпачыць у санаторыі, наведаць Нацыянальныя паркі ці адправіцца на экскурсіі.

СПІС 74 КРАІН

1. Аўстралія. 
2. Аўстрыйская Рэспубліка. 
3. Рэспубліка Албанія. 
4. Княства Андора. 
5. Антыгуа і Барбуда. 
6. Барбадас. 
7. Каралеўства Бахрэйн. 
8. Каралеўства Бельгія. 
9. Рэспубліка Балгарыя. 
10. Боснія і Герцагавіна. 
11. Рэспубліка Вануату. 
12. Дзяржава-горад Ватыкан. 
13. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. 
14. Венгрыя. 
15. Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам. 
16. Рэспубліка Гаіці. 
17. Рэспубліка Гамбія. 
18. Федэрацыйная Рэспубліка Германія. 
19. Грэцкая Рэспубліка. 
20. Каралеўства Данія. 
21. Супольнасць Дамінікі. 
22. Рэспубліка Індыя. 
23. Рэспубліка Інданезія. 
24. Ірландыя. 
25. Рэспубліка Ісландыя. 
26. Каралеўства Іспанія. 
27. Італьянская Рэспубліка. 
28. Канада. 
29. Рэспубліка Кіпр. 
30. Рэспубліка Карэя. 
31. Дзяржава Кувейт. 
32. Латвійская Рэспубліка*. 
33. Ліванская Рэспубліка. 
34. Літоўская Рэспубліка. 
35. Княства Ліхтэнштэйн. 
36. Вялікае Герцагства Люксембург. 
37. Рэспубліка Паўночная Македонія. 
38. Малайзія. 
39. Рэспубліка Мальта. 
40. Мексіканскія Злучаныя Штаты. 
41. Федэрацыйныя Штаты Мікранезіі. 
42. Княства Манака. 
43. Рэспубліка Намібія. 
44. Каралеўства Нідэрландаў. 
45. Рэспубліка Нікарагуа. 
46. Новая Зеландыя. 
47. Каралеўства Нарвегія. 
48. Султанат Аман. 
49. Рэспубліка Панама. 
50. Рэспубліка Перу. 
51. Рэспубліка Польшча. 
52. Партугальская Рэспубліка. 
53. Румынія. 
54. Незалежная Дзяржава Самоа. 
55. Рэспубліка Сан-Марына. 
56. Каралеўства Саудаўская Аравія. 
57. Рэспубліка Сейшэльскія выспы. 
58. Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны. 
59. Рэспубліка Сінгапур. 
60. Славацкая Рэспубліка. 
61. Рэспубліка Славенія. 
62. Злучаныя Штаты Амерыкі. 
63. Усходняя Рэспубліка Уругвай. 
64. Фінляндская Рэспубліка. 
65. Французская Рэспубліка. 
66. Рэспубліка Харватыя. 
67. Чэшская Рэспубліка. 
68. Рэспубліка Чылі. 
69. Швейцарская Канфедэрацыя. 
70. Каралеўства Швецыя. 
71. Рэспубліка Эль-Сальвадор. 
72. Эстонская Рэспубліка**. 
73. Японія.
74. Кітайская Народная Рэспубліка.
* У тым ліку асобы, што маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.
** У тым ліку асобы без грамадзянства, што ўвесь час жывуць у Эстонскай Рэспубліцы.

Як правільна разлічыць тэрмін знаходжання?

Уезд і выезд па бязвізавым рэжыме ў Беларусі строга рэгламентуецца. Пры парушэнні дапушчальнага тэрміна знаходжання могуць з’явіцца складанасці падчас мінання мяжы і штрафныя санкцыі. Для разліку тэрміна бязвізавага знаходжання трэба памятаць дзве ўмовы:

Пры знаходжанні ў краіне больш за 5 дзён замежныя грамадзяне павінны абавязкова зарэгістравацца ў мясцовых органах унутраных спраў. Калі яны пражываюць у гасцініцах, санаторыях і г.д., рэгістрацыя аўтаматычна ажыццяўляецца адміністрацыяй пры засяленні.

Якія дакументы пры сабе неабходна мець?

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна пры сабе мець наступны пералік дакументаў:

Спецыяльныя ўмовы для «бязвізу» ў Мінск і іншыя гарады

Для грамадзян асобных краін абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць дзейснай шматразовай візы дзяржаў ЕС ці Шэнгенскай зоны. У дакуменце павінна быць адзнака пра ўезд па дадзенай візе. Акрамя гэтага, у грамадзян павінны быць на руках авіябілеты з вылетам на працягу 30-дзённага «бязвіза» з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Да такіх дзяржаў адносяцца:

Звяртаем вашу ўвагу, што рэйсы ў аэрапорты Расіі і з іх з'яўляюцца ўнутранымі і не трапляюць пад дзеянне мытнага кантролю. Таму ўмовы бязвізавага перасоўвання ў Беларусі не распаўсюджваюцца на асоб, якія перасоўваюцца па дадзеным кірунку.