Транзіт праз Беларусь

Транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў тэрмін, які не правышае двух сутак з дня ўезду ў Рэспубліку Беларусь, за выключэннем выпадкаў вымушанага прыпынку


Для транзіту замежныя госці павінны мець наступныя дакументы:


Да вымушаных прыпынкаў адносяцца:

Транзітны праезд праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без віз ажыццяўляецца ў выпадках

  • пры наяўнасці іншых віз Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюць замежніку права на перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • пры здзяйсненні пасажырамі паветранага транспарту бесперасадачных палётаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • пры руху ў краіну прызначэння на самалётах міжнародных авіяліній з перасадкай у аэрапорце Рэспублікі Беларусь, наяўнасці ў пасажыраў дакументаў на права ўезду ў гэтую краіну прызначэння і авіябілетаў з пацвярджэннем у іх даты вылету з аэрапорта перасадкі, калі перыяд знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не будзе перавышаць 24 гадзін. Пры гэтым пасажыры не маюць права выхаду за межы спецыяльна выдзеленай для іх тэрыторыі аэрапорта;
  • грамадзянамі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь мае адпаведныя пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян;
  • пры ўсталяванні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь бязвізавага парадку ажыццяўлення транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
  • Украіна (на працягу 30 дзён з даты ўезду).;

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб правілах і парадку перасячэння дзяржаўнай граніцы вы можаце скарыстацца: Кругласутачным тэлефонам «гарачай лініі» па пытаннях перасячэння дзяржаўнай граніцы +375-17-216-26-12