Перасячэнне дзяржаўнай мяжы
Перасячэнне дзяржаўнай мяжы
Для таго каб працэдура ўезду ў Рэспубліку Беларусь прайшла для Вас без праблем, неабходна ведаць і памятаць, што пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы ўсе асобы павінны выконваць пэўныя правілы паводзінаў.
Грамадзянам у пунктах пропуску забараняецца:
- Пакідаць грошы ў дакументах, якія прад'яўляюцца для праверкі
- Прапаноўваць і (або) перадаваць службовым асобам якія-небудзь матэрыяльныя каштоўнасці, прапаноўваць і (або) прадастаўляць выгады маёмаснага характару
- Весці фота-, відэаздымку, размовы па мабільных тэлефонах
- Здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю.
На тэрыторыі паміж дзяржаўнай граніцай і адпаведным пунктам пропуску забараняецца:
- Стаянка транспартных сродкаў;
- Пасадка і высадка пасажыраў
- Выкананне пагрузачна-разгрузачных работ
- Знаходжанне фізічных асоб, не звязанае з перасячэннем дзяржаўнай граніцы.
Памятайце!
За парушэнне грамадзянамі дадзеных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (папярэджанне альбо накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь (з 01.01.2019 базавая велічыня складае 25,5 BYN ) у адпаведнасці з артыкулам 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.