Мытныя правілы

Правілы правозу асабістага багажу

Падарожнікам дазваляецца правозіць да 50 кг асабістага багажу коштам да 1500 еўра(Багаж, які перасягае названыя параметры, абкладаецца пошлінай у памеры 30% і не менш як 4 еўра за кожны лішні кілаграм.).


Што нельга ўвозіць у рэспубліку?

  • агнястрэльную зброю
  • ваенную амуніцыю
  • наркотыкі
  • яды
  • радыеактыўныя і выбухованебяспечныя рэчывы

Увоз жывёл і раслін у Беларусь дазваляецца толькі пры наяўнасці адпаведных ветэрынарных і медыцынскіх пасведчанняў.


Колькі грашовых сродкаў можна правозіць праз беларускую мяжу?

Увоз замежнай валюты ў Беларусь не абмежаваны. Аднак калі сума перавысіць 10 000 USD ў эквіваленце, яе прыйдзецца пісьмова дэклараваць. Таксама ў дэкларацыі трэба будзе паказаць вэксалі, банкаўскія чэкі і каштоўныя паперы. Зручней правозіць грошы на банкаўскай карце. У гэтым выпадку можна абыйсціся без дэкларавання, нават калі сума перавышае ліміт у 10 000 даляраў.


Ці можна правозіць праз мяжу алкаголь і цыгарэты?

Алкаголь i пiва Не больш за 3 літры ў разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту
Цыгарэты 200 цыгарэт або 50 цыгар, або 250 г тытуню або названыя тавары ў асартыменце агульнай вагой не больш за 250 грамаў

За кожны літр «лішняга» алкаголю давядзецца заплаціць 10 еўра, аднак больш за 5 літраў правозiць забаронена. Асобам, якія не дасягнулі 18-годдзя, тытунёвую прадукцыю і алкагольныя напоі ўвозіць катэгарычна забаронена.

Падрабязную інфармацыю аб абмежаваннях можна атрымаць на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Мытная дэкларацыя пры ўездзе ў Беларусь

Усе, хто прыязджае і выязджае з краіны, павінны запоўніць мытную і грузавую дэкларацыі. Звычайна гэта можна зрабіць у самалёце або ў аэрапорце.


Рэгістрацыя замежных грамадзян

Замежныя грамадзяне, якiя прыбылi у Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання.

Гэта можна зрабіць у міністэрстве замежных спраў, органе ўнутраных спраў, гасцініце, санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі, суб'екты аграэкатурызму.

Таксама прайсці рэгістрацыю магчыма на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Працэдура даступная гасцям, якія заехалі ў краіну ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Для тых, хто прыбыў у Рэспублiку Беларусь праз дзяржаўную мяжу з РФ, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Ад рэгiстрацыi вызваляюцца грамадзяне наступных дзяржаў:

  • Латвія (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Літва (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Казахстан (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Расія (на працягу 90 дзён з даты ўезду);
  • Украіна (на працягу 90 дзён з даты ўезду).


Вываз тавараў з краіны.

Пакiдая Беларусь, неабходна памятаць, што пры вывазе тавараў няма асаблівасцяў (за выключэннем вывазу наркатычных рэчываў, алкагольнай прадукцыі, зброі). Iснуюць правілы для вывазу культурных каштоўнасцяў. Таму, набываючы ў якасці сувеніра антыкварную скрыначку або карціну, трэба атрымаць у Міністэрстве культуры спецыяльны дакумент пад назвай «Пасведчанне на права вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».