Цэнтр Алімпійскага рэзерву ў Жлобіне

Жлобін, Жлобін, вул. К.Маркса, 3/1

Лядовыя палацы, Водна-спартыўя цэнтры, Фізкультурна-спартыўныя комплексы

Гэта адзін з лепшых спартыўных аб'ектаў не толькі Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі. Жлобінскі цэнтр Алімпійскага рэзерву адкрыўся ў 2007 годзе, цяпер тут займаецца парадку 1000 дзяцей. Рыхтуюць будучых зорак спорту 35 трэнераў-выкладчыкаў. Уся праца спартыўнага цэнтра скіравана на тое, каб у яго сценах расла змена для нацыянальных камандаў па хакеі з шайбай, плаванні, акадэмічным веславанні, веславанні на байдарках і каноэ. Акрамя гэтага, тут прывіваюць любоў да фізічнай культуры дзецям, падлеткам, студэнтам і інш.

Дамашняя пляцоўка жлобінскага «Металурга»

Лядовы палац у Жлобіне ўваходзіць у комплекс цэнтра алімпійскага рэзерву. Тут, само сабою, праходзяць хакейныя матчы таварыскіх турніраў, першынстваў міжнароднага значэння, акрамя таго, на лядовай пляцоўцы гуляюць спартсмены чэмпіянату Беларусі. Галоўная хакейная каманда Жлобіна – «Металург» - грунтуецца і трэнеруецца менавіта ў гэтым лядовым палацы. У 2012 годзе клуб выйграў Кубак Рэспублікі Беларусь. Тут трэніруецца і старэйшы склад, і юнацкія каманды – усяго больш за тры з паловай сотняў хакеістаў з шайбай.

У вольны ад трэніровак і навучальных заняткаў лёд адкрываецца для масавага катання, часта тут праводзяць буйныя канцэрты і шоу. У будынку лядовага палаца абсталяваны дзве трэнажорныя залы, працуюць фітнэс-інструктары, якія распрацоўваюць індывідуальныя праграмы трэніровак і харчавання.

Адзіны аквапарк ва ўсёй Гомельскай вобласці

На Карла Маркса 3\1 з'язджаюцца не толькі жыхары самаго Жлобіна, але і ўсёй Гомельшчыны. Тут стаіць адзіны ў вобласці аквапарк, яшчэ адзін складальнік жлобінскага Цэнтра алімпійскага рэзерву. Архітэктары праектавалі будынак, звяртаючыся да лепшых замежных аналагаў падобных спарткомплексаў і вядучым спецыялістам. У 2009 годзе аквапарк у Жлобіне назвалі лепшым турыстычным аб'ектам 7 Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Спазнай Беларусь».

У жлобінскія басейны прыязджаюць трэнеравацца спартсмены з суседніх краін

Дарожкі для плавання ў басейне Цэнтра алімпійскага рэзерву ў Жлобіне дасягаюць 50 метраў у даўжыню – гэта алімпійская дыстанцыя. Таму тут трэніруюць будучых зорак беларускага плавання, з 2006 года сюды ж на зборы нярэдка прыязджаюць спартсмены з Расіі – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мурманска, Падольска, Бранска і Варонежа.

У басейне дзве чашы: малая (6х12 метраў), дзе трэніруюцца юныя плыўцы, акрамя таго, адкрыта плаванне для жыхароў горада, і вялікая (25х50 метраў), таксама прызначаная для трэніровачнага працэсу, умацавання сарцава-судзіннай сістэмы і апорна-рухальнага апарата. Пляцоўка добра ўкамплектавана, тут праводзяць і трэніроўкі, і спаборніцтвы рознага маштабу. Плаваннем займаецца 250 юных спартсменаў.

З 2010 года ў Жлобіне трэніруюць спартсменаў на вяслярнай базе. Усяго веславаннем займаецца больш за 100 дзяцей. У 2012 годзе Цэнтр алімпійскага рэзерву яшчэ больш пашырыў свае магчымасці – з'явілася лыжаролерная траса працягласцю 2,5 кіламетра. Цяпер у Жлобіне будуюць другую лядовую арэну, мяркуецца, што яна будзе прымаць да 500 гледачоў.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу