Sporting Club

Мінск, пр-т Незалежнасці, 193, 220056

Фізкультурна-спартыўныя комплексы

Комплекс «Sporting Сlub» адкрыўся ў 2003 годзе, а са студзеня 2005 года з'яўляецца базай алімпійскай падрыхтоўкі нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па стэндавай стральбе. «Sporting Сlub» лічыцца адным з лепшых стралковых клубаў у Еўропе.

У размяшчэнні комплексу маецца пяць камбінаваных стралковых пляцовак, якія забяспечваюць камфортныя ўмовы для трэніроўкі аматараў, паляўнічых і спартсменаў.

Акрамя стралковых пляцовак матэрыяльна-тэхнічная база «Sporting Club» ўключае ў сабе:

  • адміністрацыйныя будынкі,
  • тэнісныя корты,
  • рэстаран з летняй тэрасай,
  • парк барбекю,
  • дзіцячую пляцоўку,
  • абсталяваную паркавую тэрыторыю і ахоўную паркоўку. 

На пляцоўках клуба праводзяцца разнастайныя рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па стральбе ў дысцыплінах скіт, трап і кампакт-спортынг.

У траўні 2006 год тут прайшоў чэмпіянат Еўропы па «Кампакт-спортынгу», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі найбуйнейшых стралковых клубаў Усходняй Еўропы. У верасні 2008 года на пляцоўках комплексу быў праведзены фінал Кубка свету па стэндавай стральбе, у ім удзельнічалі 57 наймацнейшых стралкоў свету. У чэрвені 2009 года прайшоў этап Кубка свету па стэндавай стральбе.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу