РЦАП па вяслярных відах спорту

Заслаўе, вул. Ганолес, 1, 223036

Водна-спартыўя цэнтры

Цэнтр быў створаны на базе Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства па водных відах спорту. У 2006 годзе пачалася яго маштабная рэканструкцыя, праведзена будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры, адміністрацыйна-бытавога корпуса, медыка-аднаўленчага цэнтра і іншых аб'ектаў. Рэканструкцыя цалкам завяршылася ў 2011 годзе.

Рэспубліканскі цэнтр — вядучая ўстанова ў Беларусі па падрыхтоўцы нацыянальных і зборных каманд па веславанні акадэмічным і веславанні на байдарках і каноэ.

Вяслярны канал размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Заслаўскага вадасховішча на ўпадзенні ў яго галоўнага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы горада Заслаўе і мае працягласць 2150 метраў, шырыня канала - 130 метраў, а яго глыбіня - 3-3,5 метра.

На тэрыторыі вяслярнага канала размешчаны фінішная трыбуна на 152 месцы і прамежкавая трыбуна умяшчальнасцю 480 месцаў. За спаборніцкага працэсам можна назіраць на самым вялікім святлодыёдным табло ў Беларусі (66 кв. метраў).

На тэрыторыі комплексу праходзіць трэніровачны працэс нацыянальных і зборных каманд, а таксама міжнародныя спаборніцтвы. На базе Цэнтра праходзілі чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод юніёраў (U18) у траўні 2013 года, чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў (2014) і сярод юніёраў і моладзі (U23) у жніўні 2016 года.

Нароўні з трэніроўкамі і спаборніцтвамі рэспубліканскі цэнтр аказвае турыстычныя паслугі. Удалае месцазнаходжанне комплексу і жывая прырода дазваляюць арганізоўваць тут сямейны і карпаратыўны адпачынак.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу