Краснаполле, Магілёўская вобласць, 213561, г.п. Краснаполле, вул. Курака 1А

Фізкультурна-спартыўныя комплексы

У 120 км ад абласнога цэнтра г. Магілёва размешчаны пасёлак гарадскога тыпу Краснаполле, у якім у 2013 годзе пачалося будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а ў 2017 годзе гэты аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю і перададзены на праве аператыўнага вядзення ўстанове «Краснапольскі раённы фізкультурна-спартыўны. клуб». Дадзены аб'ект уяўляе сабой двухпавярховы будынак агульнай плошчай 6000 кв.м.
На 1 паверсе размешчаны плавальны басейн даўжынёй 25 метраў на 5 дарожак, дзіцячы басейн з элементамі аквапарку (2 горкі, 2 каскады, джакузі), універсальная спартыўная зала для гульнявых відаў спорту 40*20 м з трыбунамі для гледачоў на 390 пасадачных месцаў. На 2 паверсе размешчана зала для барацьбы і бокса, трэнажорная зала. У наяўнасці маецца пракатны інвентар для плавальнага басейна (нарукаўнікі, камізэлькі, дошкі для плавання, акуляры, шапачкі), для гульнявых відаў спорту (футбол, баскетбол, валейбол, тэніс, настольны тэніс), для бокса (пальчаткі, шлемы), для зімовых відаў спорту (лыжныя камплекты, канькі).


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу