Крама падарункаў «Татэм»
Крама падарункаў «Татэм»
Гомель, пр. Леніна, 20
Універсам
Час працы: 11:00-19:00
Калі вы шукаеце незвычайную штучку для дома або ў падарунак у Гомелі, абавязкова зазірніце ў краму «Татэм». Патрапіўшы сюды на пару хвілін, можна затрымацца надоўга. Ад выбару вочы разбягаюцца.
Разнастайныя статуэткі, карціны, шкатулкі, самурайскія мячы, вееры, незвычайны посуд, свечкі, гадзіннікі, вазы, лялькі ручной працы – у краме можна падабраць прэзент на любы густ і кашалёк. У «Татэме» таксама можна купіць кальян, ўпрыгажванні, духмяныя палачкі, магніцікі на памяць, абярэгі і амулеты.