Выставу карцін Анатоля Бяляўскага прадставяць публіцы 21 красавіка

Мінск

Даты правядзення:
21.04.2021 - 15.05.2021

Выставы, Кірмашы

Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску запрашае аматараў мастацтва наведаць выставу карцін пэндзля Анатоля Бяляўскага — «Натхнены Коласам».

Экспазіцыя атрымала сваю назву з-за агульнай рысы двух таленавітых беларусаў — любові да прыроды. Бяляўскі, як і вядомы пісьменнік, захапляецца прыродай Беларусі, яе прыгажосцю і таямнічасцю. Яго пейзажы напоўнены святлом, цяплом і любоўю. 

З-пад пэндзля мастака выйшла больш за тры тысячы палотнаў. Бяляўскі шырока вядомы як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі.

У 17:00 21 красавіка пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы. Наведаць яе можна па 15 траўня ўключна.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''