Віцебск
Даты правядзення:Выставы, Кірмашы
Ёлачныя цацкі з прыватнай калекцыі Наталлі Кавалёвай прадставілі на выставе «Дзядуля прыйшоў».
Наведвальнікі могуць паглядзець як падвесныя, так цацкі-статуэткі 50-80 гадоў XX стагоддзя, а таксама навагоднія паштоўкі і іншыя аксэсуары свята. У калекцыі Наталлі Кавалёвай больш за 4 тыс. ёлачных цацак рознай тэматыкі. Сярод іх – цацкі ваеннага часу, антыкварныя, часоў СССР і сучасныя ўпрыгожванні з розных краін.
Наведвальнікам прадставяць таксама цацкі-фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі, выкананыя з розных матэрыялаў. Можна будзе не толькі паглядзець на разнастайныя ёлачныя ўпрыгожванні, але і прасачыць іх эвалюцыю.
На выставе «Дзядуля прыйшоў» можна пабываць па 30 студзеня 2022 года ўключна.
1
2...
476