Усё пра мастацтва вышыўкі крыжом раскажуць у Гомелі
Усё пра мастацтва вышыўкі крыжом раскажуць у Гомелі
Гомель
Даты правядзення:20.09.2021 - 22.09.2022
Выставы, Кірмашы
У палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі праходзіць выстава «Салавей і ружа. Анталогія вышыўкі крыжом».
Наведаўшы экспазіцыю, госці змогуць даведацца, калі з'явілася мастацтва вышыўкі, якімі адметнымі рысамі валодае беларуская вышыўка, якія малюнкі і сюжэты часцей за ўсё выбіралі нашы продкі і чаму.
Вы ўбачыце фартухі, кашалькі, сукенкі і кашулі, ручнікі, упрыгожаныя беларускай вышыўкай. На выставе таксама прадстаўлены часопісы са схемамі вышыўкі, ніткі, іголкі і наборы для майстроў.
Кошт квітка для дарослых – 3,5 BYN, ільготны квіток абыйдзецца ў 2,5 BYN.