VI Minsk Craft Beer Fest

Мінск

Даты правядзення:
05.10.2019 - 05.10.2019

Фэсты

У Германіі штогод праходзіць Актобэрфэст, які з'яўляецца адным з самых маштабных піўных фэстаў свету. А ці ведаеце вы, што і ў Мінску ёсць своеасаблівы аналаг гэтага свята, прысвечанага папулярнаму пеннаму напою? Толькі з адным адрозненнем: Minsk Craft Beer Fest прысвечаны эксклюзіўным гатункам, якія вараць на прыватных броварах. Падзея ў шосты раз пройдзе ў сталіцы Беларусі 5 кастрычніка на Кастрычніцкай вуліцы.

У праграме аматараў крафтавага піва чакае:

  • дэгустацыя напоя, вырабленага на некалькіх дзясятках бровараў;

  • лекцыі;

  • майстар-класы;

  • турніры па настольных гульнях;

  • фуд-корт з рознымі стравамі.

Арганізатары прыгатуюць для гасцей фірмовыя шклянкі і бір-коіны, якія можна будзе абмяняць пасля на піва. Папярэдні кошт квіткоў 25 BYN (у кошт уваходзіць шклянка і 3 бір-коіны), непасрэдна перад пачаткам фэсту, 5 кастрычніка — 30 BYN (шклянка+5 бір-коінаў). Кожны дадатковы бір-коін абыйдзецца вам у 1 BYN.

Тым, хто трымае руку на пульсе фэставага жыцця Беларусі і Мінска, мы рэкамендуем азнаёміцца са спісам мерапрыемстваў 2019 года.


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''