Веламарафон Суседзi

Гродна

Даты правядзення:
21.07.2018 - 21.07.2018

Спорт

21 ліпеня на Аўгустоўскім канале адбудзецца VIII веламарафон «Суседзi»

У мінулым годзе на старт марафону выйшла больш за 800 раварыстаў. На вялікае спартыўнае свята ўсё едуць, каб выпрабаваць сябе і пагутарыць з аднадумцамі, такімі ж аматарамі актыўнага ладу жыцця.

Марафон "Суседзі" з'яўляецца не толькі самым буйным веласіпедным мерапрыемствам Гродзенскага рэгіёну, але і этапам міжнародных спаборніцтваў Маратоны Кресове (Maratony Kresowe). А гэта значыць, самай вялікай групай замежных удзельнікаў будуць веласіпедысты з Польшчы.

Раней для ўдзелу ў марафоне прыязджалі таксама раварысты з Расіі, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Нідэрландаў, Аўстраліі і іншых краін.

Паўдзельнічаць у веламарафон зможа любы жадаючы. Пол, узрост і веласіпедны стаж значэння не маюць. Галоўнае мець ровар, шлем і сілу волі.

Акрамя саміх спаборніцтваў вас будуць чакаць розныя забавы для дарослых і дзяцей, выязны гандаль і вядома ж маляўнічыя наваколлі Аўгустоўскага канала. Прыязджайце ўсёй сям'ёй і прывозіце з сабой добры настрой!

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''