У Магілёве пакажуць індыйскія фільмы

Магілёў

Даты правядзення:
25.11.2021 - 28.11.2021

Фэсты

Дні індыйскага кіно пройдуць у Магілёве з 25 па 28 лістапада. Глядачам прапануюць 9 кінафільмаў, пасля прагляду якіх можна будзе даведацца больш пра культуру і традыцыі краіны.

Жанры кінастужак розныя. Выбірайце тое, што вам больш па душы: камедыя, драма, мюзікл, ваенная меладрама, трылеры або магчыма фэнтэзі. Кінапаказы будуць праходзіць у кінатэатры «Радзіма».

Таксама ў фае кінатэатра можна будзе наведаць фотавыставу, прысвечаную культуры Індыі. Тыя, хто наведае сеансы, змогуць здзейсніць міні-падарожжа па краіне. На выставе прадстаўлена 20 фотаздымкаў з розных куткоў Індыі.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''