Магілёў

Даты правядзення:
01.10.2023 - 31.10.2023

Выставы, Кірмашы, Канцэрты, Святы

Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" у памяць пра выбітнага беларускага кінарэжысёра і сцэнарыста ХХ стагоддзя, народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца горада Магілёва Віктара Цімафеевіча Тураве штогод у кастрычніку з 2001 года праводзіць кінатыдзень "Тураўская восень".

У рамках кінатыдня ў кінатэатрах "Чырвоная Зорка", "Радзіма", "Космас" праходзіць цыкл мерапрыемстваў: рэтраспектыўныя паказы фільмаў рэжысёра; тэматычныя выставы; творчыя сустрэчы з удзелам вядомых дзеячаў кіно, аднакурснікаў, калег і членаў сям'і рэжысёра; мітынг памяці з ускладаннем кветак ля памятнай дошкі У.Тураву (арх. В.Конанаў), усталяванай на фасадзе кінатэатра «Радзіма» 29 кастрычніка 2003 года.

У розныя гады гасцямі "Тураўскай восені» былі: народныя артысты Рэспублікі Беларусь Генадзь Гарбук і Таццяна Мархель; народны артыст СССР, кампазітар Яўген Дога; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Святлана Сухавей; заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Барыс Няўзораў; заслужаная артыстка Расіі Алена Барзова; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Юрый Цвяткоў; старшыня Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь Віктар Васільеў; Беларускія рэжысёр і аператар Дзмітрый Зайцаў і рэжысёр Аляксандр Анісімаў; рэжысёр, аніматар і дачка Віктара Турава – Алена Турава.
З праграмай мерапрыемстваў, кінапаказаў "Тураўскай восені" можна азнаёміцца на сайце Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" mogilevkino.by (раздзелы: "Навіны", "Хутка ў кіно") напярэдадні правядзення кінатыдня.

Кантакт:

Кінатэатр "Радзіма"

+ 375-222-42-19-49 (каса)

Начальнік аддзела» кінатэатр Радзіма " Кашталапава Ірына Валер'еўна: + 375-29-683-01-51, +375-222-42-19-08

rodina.mogilevkino@gmail.com

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''