Магілёў
Даты правядзення:Выставы, Кірмашы, Канцэрты, Святы
Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" у памяць пра выбітнага беларускага кінарэжысёра і сцэнарыста ХХ стагоддзя, народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца горада Магілёва Віктара Цімафеевіча Тураве штогод у кастрычніку з 2001 года праводзіць кінатыдзеньТ "Тураўская восень".
У рамках кінатыдня ў кінатэатрах "Чырвоная Зорка", "Радзіма", "Космас" праходзіць цыкл мерапрыемстваў: рэтраспектыўныя паказы фільмаў рэжысёра; тэматычныя выставы; творчыя сустрэчы з удзелам вядомых дзеячаў кіно, аднакурснікаў, калег і членаў сям'і рэжысёра; мітынг памяці з ускладаннем кветак ля памятнай дошкі У. Тураву (арх. В.Конанаў), усталяванай на фасадзе кінатэатра «Радзіма» 29 кастрычніка 2003 года.
У розныя гады гасцямі "Тураўскай восені" былі: народныя артысты Рэспублікі Беларусь Генадзь Гарбук і Таццяна Мархель; народны артыст СССР, кампазітар Яўген Дога; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Святлана Сухавей; заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Барыс Няўзораў; заслужаная артыстка Расіі Алена Барзова; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Юрый Цвяткоў; старшыня Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь Віктар Васільеў; Беларускія рэжысёр і аператар Дзмітрый Зайцаў і рэжысёр Аляксандр Анісімаў; рэжысёр, аніматар і дачка Віктара Турава – Алена Турава.
З праграмай мерапрыемстваў, кінапаказаў "Тураўскай восені" можна азнаёміцца на сайце Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" mogilevkino.by (раздзелы: "Навіны", "Хутка ў кіно") напярэдадні правядзення кінатыдня.
Кантакт:
Кінатэатр "Космас"
+ 375-222-42-41-97 (каса)
Начальнік аддзела "Кінатэатр "Космас" Пятрова Вольга Мікалаеўна:
+375-44-780-22-26, +375-222-42-34-32
1
2...
474