Колер паху прапануюць даведацца ў Мінску

Мінск

Даты правядзення:
07.12.2021 - 23.01.2022

Выставы, Кірмашы

Карціны, якія сімвалізуюць прыродныя водары, прадставяць на арт-праекце «Колер паху». Аўтары выставы-мастачка Святлана Варабей і парфумер Ксенія Філіпава.

Дзяўчыны задумалі праверыць можна адлюстраваць, як выглядае пах. Для эксперыменту адабралі знаёмыя кожнаму водары. Натхнялі на стварэнне карцін мастачку ружа, герань, імбір, лаванда, грэйпфрут, чорны перац і т.д. Задача майстра была намаляваць свае эмоцыі і асацыяцыі ад кожнага паху. Ці атрымалася гэта, праверце на экспазіцыі самастойна. Праходзіць яна ў галерэі Савіцкага.

На выставе таксама пакажуць і карціны з гукавым суправаджэннем. Музыка дапаможа лепш зразумець задуму аўтара.

Наведаць незвычайную выставу можна па 23 студзеня 2022 года.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''