Тэатральны пікнік у Аляксандраўскім скверы

Мінск

Даты правядзення:
21.09.2019 - 21.09.2019

Фэсты

У 2019 годзе Купалаўскі тэатр адзначае грандыёзны юбілей. 21 верасня стартуе 100-ты тэатральны сезон, да якога прымеркаваны фэст. Свята разгорнецца ва ўсім Аляксандраўскім скверы і працягнецца да позняга вечара.

У праграме:

  • сустрэчы з тэатральнымі персанажамі, якія будуць прагульвацца па скверы,

  • street-буфет з тэматычнымі сэтамі «Людзі на балоце», «Чорная панна Нясвіжа» і інш.,

  • выступы артыстаў Купалаўскага тэатра і знакамітых музыкаў сталіцы.

Прыходзьце са сваім пледам! Апроч антуражнай атмасферы, усіх гасцей чакае сюрпрыз. Уладальнік самага вялікага пледа атрымае шанс атрымаць квіткі на зачыненыя паказы ўсіх прэм'ер на працягу сезону.

Цікавы факт ад VETLIVA: не так даўно наш Блог таксама адсвяткаваў своеасаблівы юбілей — выхад сотага па ліку артыкула. Даведайцеся, чаго мы дасягнулі за гэты час. 


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''