З 1 траўня летні сезон адкрывае Дзіцячая чыгунка

Мінск

Даты правядзення:
01.05.2021 - 01.09.2021

Святы

Пракаціцца на мініяцюрнай чыгунцы, дзе ўсім кіруюць дзеці, можна будзе з 1 траўня. Дзіцячая чыгунка размешчана ў Мінску. 

Традыцыйна ў 9:30 адбудзецца ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў. Першы ў гэтым годзе цягнік адправіцца ў шлях ад Заслонава ў 11:00. 

На «Паўночным экспрэсе» пасажыры могуць даехаць да станцыі Сасновы бор. Там цягнік зробіць прыпынак, можна выйсці прагуляцца, падыхаць свежым паветрам і нацешыцца прыродай. Затым цягнік ізноў рушыць у шлях і вернецца на ст. Заслонава.

У траўні пракаціцца на «Паўночным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях.

Калі ласка, апранайце маску пры пасадцы на цягнік.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''