Свята рамёстваў "Рамяство як лад жыцця"

Дзярэчын

Даты правядзення:
05.08.2023 - 05.08.2023

Выставы, Кірмашы, Святы

Прыхільнікам традыцыйных народных рамёстваў у канцы лета варта наведаць маштабнае свята "Рамяство як лад жыцця" ў аг. Дзярэчын. У гэты дзень цэнтр аграгарадка ператворыцца ў вялікую выставу рукатворных прыгажосцяў, выкананых з лазы, дрэва, гліны, металу, паперы і інш кожны жадаючы зможа папрацаваць за ганчарным кругам або ткацкім станком, вышыць прыгожую сурвэтку або змайстраваць саламяны сувенір. Гасцей мерапрыемства «Рамяство як лад жыцця» чакаюць займальныя тэматычныя майстар-класы, тэатралізаваныя гумарыстычныя прадстаўлення і разнастайная канцэртная праграма з удзелам калектываў аматарскай творчасці.
"Рамяство як лад жыцця" - гэта свята для ўладальнікаў добрага густу, сапраўдных знатакоў мастацтва і адданых прыхільнікаў нацыянальных традыцый.

Кантакт:

ДУК " Зэльвенскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»

тэл.: 8 (01564) 7 10 02, 7 11 39

zelvarmc@mail.ru


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''