«Паляўнічы стыль у інтэр'еры XIX стагоддзя» запрашаюць паглядзець у Гомелі
«Паляўнічы стыль у інтэр'еры XIX стагоддзя» запрашаюць паглядзець у Гомелі
Гомель
Даты правядзення:28.07.2021 - 28.12.2022
Выставы, Кірмашы
У палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылі новую экспазіцыю. На ёй прадставілі экспанаты прыватнай калекцыі сям'і Міхеянкавых.
Наведвальнікі змогуць убачыць мэблю і аксесуары для інтэр'ера «паляўнічага» стылю. Экспанаты адносяцца да эпохі, апісанай у рамане Дзюма «Тры мушкецёры» - часы Людовіка XIII і Ганны Аўстрыйскай. Такая мэбля часта зроблена з натуральных матэрыялаў, яна вылучаецца спрошчанымі, грубымі формамі, але пры гэтым яе часта ўпрыгожваюць разьбой, вытачанымі або каванымі дэталямі.
Трапіць на выставу можна, купіўшы квіток на пастаянныя гістарычныя экспазіцыі, прадстаўленыя ў палацы.