Музыку сучасных кампазітараў прадставяць у Мінску

Мінск

Даты правядзення:
07.08.2021 - 07.08.2021

Канцэрты

Летнія вечары ў Верхнім горадзе працягваюцца. У апошні месяц лета абавязкова варта там пабываць.

7 жніўня каля Ратушы пройдзе канцэрт «Музычныя пазлы. Музыка сучасных кампазітараў». На мерапрыемстве выступіць беларускі аркестр саксафонаў BELSAXO. Калектыў шырока вядомы ў Беларусі. У яго складзе 18 музыкаў: гэта і маладыя наватары, і масцітыя выкладчыкі, якія падтрымліваюць студэнтаў. Кіруе калектывам Павел Казак.

Аркестр саксафаністаў — адзіны ў сваім родзе ў Беларусі. Музыкі ўмеюць стварыць настрой, віртуозна распавесці дзіўныя гісторыі і ператварыць самы звычайны дзень у асаблівы.

Пачатак канцэрту а 20:00.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''