Мінскі планетарый запрашае адзначыць дзень астраноміі

Мінск

Даты правядзення:
11.05.2019 - 11.05.2019

Святы

11 мая абвешчана Міжнародным днём астраноміі. У гонар гэтай падзеі мінскі планетарый, размешчаны ў парку імя Горкага, падрыхтаваў займальную праграму і запрашае наведвальнікаў адкрыць таямніцы космасу.

Пры ўмове добрага надвор'я з 18.30 да 22.00 наведвальнікі змогуць палюбавацца Месяцам, Сатурнам і зорнымі сукупнасцямі ў тэлескоп Абсерваторыі.

У праграме паказ трох паўнакупальных фільмаў. Два з іх на беларускай мове «Майя. Назiральнiкi сусвету», «Мышаняты і Месяц» і адзін на рускай «Сонечны выбух».

У 20.00 адбудзецца лекцыя «Беларускiя мiфы пра зорнае неба», якую правядзе кандыдат гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі. Для наведвання лекцыі будзе неабходны папярэдні запіс.

Мерапрыемства завершыцца тэматычным канцэртам, які пачнецца ў 21.30. Уваход у планетарый 11 мая вольны.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''