Квэст «Белы слон»

Мір

Даты правядзення:
23.02.2019 - 20.04.2019

Фэсты

Квэст «Белы слон» – чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка, які, пэўна, спадабаецца аматарам таямніц і загадак. Амаль 100 гадоў Мірскі замак захоўвае гісторыю пра Белага Слана. І вось прыйшоў час прыадчыніць заслону таямніцы і пазнаць неверагодную гісторыю, якая доўгі час была забыта. Захоўнік Мірскага замка згатаваў для ўдзельнікаў квэста няпростыя выпрабаванні на логіку і кемлівасць і, вядома ж, на веды гісторыі. Толькі пройдучы гэты нялёгкі шлях, можна даведацца, пра якога Белага Слана ідзе гаворка.

Перад пачаткам гульні наведнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць самастойна азнаёміцца са сталай экспазіцыяй музея, а таксама дадаткова заказаць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Таксама Вы можаце заказаць квэст для сваёй кампаніі па папярэднім запісе не познае, чым за 2 тыдні да гульні.

Квэст разлічаны на адначасны ўдзел ад 10 до 50 чалавек і агадвае ўдзел асобных камандаў з колькасцю гульцоў у кожнай ад 1 до 5.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''