Акцыя "Лясная - месца воінскай славы".

Даты правядзення:
14.10.2023

Святы

Штогод другую суботу кастрычніка ў гістарычным месцы Слаўгарадчыны ў аг. Лясная праводзіцца культурна-духоўная акцыя "Лясная - месца воінскай славы". Акцыя прысвечана вялікай даце, перамозе рускіх войскаў пад камандаваннем Пятра Першага над шведскім корпусам генерала Левенгаўпта ў 1708 годзе. У гонар перамогі ў бітве, якая з'яўляецца «маці Палтаўскай баталіі», у Лясной узведзены Свята-Петра-Паўлаўскі храм і помнік у выглядзе адлітага з бронзы арла, які прывёў варожы сцяг. У гэты дзень раніцай у Свята-Петра-Паўлаўскім храме-помніку праходзіць богаслужэнне, хросным ходам вернікі абыходзяць храм-помнік і памятны знак, да якога ўскладаюцца кветкі. Мерапрыемства працягваецца ў сельскім Доме культуры, у праграме: конкурс юных паэтаў і чытальнікаў, выстава работ юных мастакоў і ўмельцаў, прысвечаныя памятнай даце. У працягу - узнагароджанне пераможцаў канкураў і канцэртная праграма духоўна-патрыятычнага кірунку. У свяце прымаюць удзел прадстаўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, арганізацыя "Рассупрацоўніцтва", кіраўніцтва раёна, духавенства Магілёўскай вобласці. Магілёўская вобласць, Слаўгарадскі раён, аг.Лясная Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна» 8 (02246) 78 254

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''