Кавярня Porappo Coffee у Мінску бясплатна напоіць гарбатай гасцей на веласіпедах

Мінск

Даты правядзення:
08.02.2019

Святы

8 лютага ў мінскай кавярні будуць частаваць кавай, гарбатай і ласункамі. Для гэтага трэба прыехаць у кавярню на веласіпедзе.

Так кавярня Porappo Coffee вырашыла падтрымаць акцыю «На працу на веласіпедзе ўзімку». У кафэ неабходна прыехаць са сваёй кружкай і перакусваць непасрэдна ва ўстанове. Акцыя мае экалагічны кірунак, у сувязі з гэтым у аднаразовыя шкляначкі напоі наліваць не будуць.

Атрымаць кубачак сагравальнага напоя можна будзе з 8.00 да 23.00 у кавярні Porappo Coffee па адрасе пр-т. Машэрава,1. Падобныя акцыі чакаюць жыхароў Гомелю, Брэста і Магілёва. Акцыя «На працу на веласіпедзе ўзімку» пройдзе ў сёмы раз.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''