«Карта-FUN»

Гродна

Даты правядзення:
21.09.2019 - 21.09.2019

Святы

«Карта-FUN» — фэст, прысвечаны беларускай нацыянальнай кухні. Ён пройдзе 21 верасня пад Гродна, на базе адпачынку «Прывал». Жадаеце паспрабаваць хрумсткую бульбачку і прыняць удзел у конкурсах для ўсёй сям'і? Тады гэта падзея для вас! 

У праграме свята:

  • кулінарны цімбілдзінг,

  • выстава з дэгустацыяй страў з бульбы,

  • спецыяльная праграма для дзяцей,

  • «Бульба-квэст» — займальная гульня для ўсёй сям'і,

  • розныя конкурсы,

  • майстар-клас ад шэф-кухара, які навучыць вас гатаваць дранікі правільна.

У канцы свята ўсіх наведвальнікаў чакае святочны салют!

Нацыянальная кухня Беларусі ўжо сама па сабе з'яўляецца сапраўднай славутасцю і гонарам нашай краіны. VETLIVA рэкамендуе: калі вы жадаеце паспрабаваць стравы, прыгатаваныя паводле старадаўніх рэцэптаў — чытайце два нашых гастратуры: па Мінску, калі вы жывеце ў сталіцы, і па Беларусі, калі жадаеце адправіцца ў вандраванне за смачнымі ўражаннямі.


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''