Гуканне вясны

Азярцо

Даты правядзення:
30.03.2019 - 30.03.2019

Святы

Абрадавая імпрэза «Гуканне вясны» – мастацкая рэканструкцыя свята на грунце этнаграфічных звестак, дзеля паказу традыцый, якія ўласцівыя беларускім рэгіёнам.

«Гуканне вясны» – свята, злучанае з абуджэннем прыроды і зазываннем вясны. Ад сустрэчы вясны шмат у чым залежаў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна.

З «гуканнем вясны» злучана шмат абрадавых дзеянняў, якія суправаджаліся заклікамі, вясновымі песнямі, што спрыяла найхуткаму прыходу вясны. Наведнікі імпрэзы змогуць пазнаёміцца з традыцыяй зазывання вясны, паўдзельнічаць у рэканструкцыі вясновых абрадаў, характэрных для Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўя, паўдзельнічаць у майстар-класе па беларускіх танцах і іграх, паслухаць традыцыйныя вясновыя песні ад фальклорных калектываў.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''