Галаграмы самых каштоўных прадметаў мастацтва можна ўбачыць у Гомелі

Гомель

Даты правядзення:
14.12.2021 - 31.01.2022

Выставы, Кірмашы

У галерэі імя Вашчанкі праходзіць выстава галаграм.

На ёй можна ўбачыць светлавыя вобразы найкаштоўнейшых прадметаў мастацтва Беларусі, якія не экспануюцца шырокай публіцы: Жыровіцкі абраз Божай Маці, слуцкі паяс, Крыж Еўфрасінні Полацкай, «Пояс Вітаўта», «Дары вешчуноў», Тураўскі крыж і іншыя праваслаўныя святыні. І не толькі гэта!

Таксама для дзяцей стварылі куток з галаграмамі расліннага і жывёльнага свету. Дзіўныя кветкі, дагістарычныя жывёлы, марскія жыхары напэўна выклічуць цікавасць рабят і іх бацькоў.

Экспанаты ўжо пабывалі ў 17 краінах свету. У Гомелі ж наведаць выставу можна па 31 студзеня 2022 уключна.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''