Фотавыстава Віктара Барысянкова «Самы час успомніць»

Віцебск

Даты правядзення:
28.05.2021 - 04.07.2021

Выставы, Кірмашы

Даведацца больш пра архітэктурныя помнікі Віцебска запрашае краязнаўца і фатограф Віктар Барысянкоў. 

Аўтар сабраў калекцыю фатаграфій горада і яго самых файных славутасцей: некаторыя з іх ужо згублены, некаторыя цешаць вока дагэтуль. Наведвальнікі змогуць паглядзець фотакалажы і праекцыі дарэвалюцыйнага Віцебска, горада ў ваенныя гады, палюбавацца першародным выглядам Дабравешчанскай царквы, барочным абліччам Успенскага сабора, першапачатковым выглядам каменнай ратушы, даведацца, як выглядаў першы віцебскі трамвай, параўнаць сучасныя вуліцы з іх ранейшым абліччам і шматлікае іншае.   

Экспазіцыю можна наведаць па 4 ліпеня ўключна.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''