Фэст, прысвечаны Першай сусветнай, пройдзе ў Азярцы 25 красавіка

Даты правядзення:
24.04.2021 - 25.04.2021

Фэсты

У нядзелю ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту правядуць ваенны фэст «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі». Музей размешчаны ў вёсцы Азярцо каля сталіцы.

Гледачоў запрашаюць паглядзець на рэканструкцыю бою рускіх і немцаў падчас «Свянцянскага прарыву» (1915 г.), пабадзяцца па палявым лагеры рускага войска, навучыцца абыходжанню са штыком на прыкладзе вінтоўкі Мосіна, шашкай і нават кіданню гранат. Навучанне будзе весціся выключна з дапамогай макетаў зброі і боепрыпасаў. Апроч гэтага можна будзе прыняць удзел у экскурсіях па лакацыях музея, папрактыкавацца ў стральбе са зброі тых часоў, паглядзець выставу старадаўніх фатаграфій і шпіталя Чырвонага крыжа, сфатаграфавацца з кулямётам «Максім» і шматлікае іншае.

Фэст пачнецца ў 11:00 і завершыцца ў 16:00. Уваход платны: для дарослых — 15 BYN, для навучэнцаў школ і каледжаў, а таксама студэнтаў — 6. Дзеці дашкольнага ўзросту праходзяць бясплатна.

Калі не атрымліваецца наведаць мерапрыемства 25 красавіка, можна прыйсці на генеральную рэпетыцыю 24 красавіка. Яна пройдзе з 15:00 да 18:30 і абыйдзецца крыху танней: дарослым — у 10 BYN, навучэнцам — у 4 BYN.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''