Фестываль "Камяніца"

Азярцо

Даты правядзення:
01.09.2018 - 01.09.2018

Фэсты

Юбілейны фестываль "Камяніца" пройдзе 1 верасня 

1 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пры падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ" адбудзецца юбілейны – дзясяты па ліку – фестываль "Камяніца". 

Першая «Камяніца» датуецца 2009 годам. За гэты час фестываль прайшоў вялікі шлях, але захаваў галоўнае – цікаўнасць да народнай музыкі ва ўсіх яе праявах. Ад аўтэнтычных напеваў без інструментальнага суправаджэння да апрацовак у сучасных музычных стылях і аўтарскіх твораў, натхнёных народнай творчасцю. Дадзеную канцэпцыю адлюстроўваюць і хэдлайнеры гэтага года.

Этна-трыа "Троіца" (Беларусь) на чале з Іванам Кірчуком не дарма называюць «шаманамі» – іх вытанчаныя апрацоўкі народных песень нясуць слухачоў далёка ў космас. Калектыў прадставіць на фестывалі свае лепшыя песні і шэраг кампазіцый з новага альбома "Цар-агонь", які выйдзе ў верасні.

Joryj Kloc (Украіна) – неардынарны гурт з Львова, стылістыку якога называюць "украінскім абрадавым хіп-хопам", "турба-фолкам" і "казацкім брэйкбітам". Дыскі калектыва выдаваліся ва Украіне і Польшчы, дзе музыкі актыўна канцэртуюць. 

"Тесто" (Расія) – музычная фармацыя з Санкт-Пецярбурга, якая выконвае традыцыйныя фолк-напевы так, як іх чуе сучасны жыхар вялікага горада. У выніку атрымліваюцца танцавальныя кампазіцыі з выкарыстаннем жывых і электронных інструментаў, з адыходам у драм-н-бэйс і даб, фанк і хіп-хоп.

Фестывальная пляцоўка адчыніцца 1 верасня ў 11:00. Музычная і забаўляльная праграмы стартуюць ў 12:00. Гледачы ў поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да пасуючага абутку) праходзяць бясплатна.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''