Фэст «Александрыя збірае сяброў-2021» адбудзецца 10-11 ліпеня

Даты правядзення:
10.07.2021 - 11.07.2021

Фэсты

У аграгарадку Александрыя адсвяткуюць Купалле, 10 і 11 ліпеня тут правядуць фэст «Александрыя збірае сяброў».

У суботу, 10 ліпеня, урачыстыя мерапрыемствы пачнуцца ў 11:00 і скончацца толькі апоўначы. У планах на гэты дзень: выступ цыркавых артыстаў, спектакль для дзяцей, кніжная выстава, кірмаш, экспазіцыя прадукцыі «Мінскага трактарнага завода» і шматлікае іншае.

У нядзелю, 11 ліпеня, свята працягнецца ў 11:00 і скончыцца далёка за поўнач, у 02:00. Для гасцей фэсту арганізуюць некалькі канцэртаў, пакажуць мюзікл пра каханне, правядуць конкурс музычных выканаўцаў, запусцяць святочны феерверк. Вечар скончыцца святочнай дыскатэкай.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''