Экспазіцыя карцін кітайскага мастака, прысвечаных Беларусі

Мінск

Даты правядзення:
20.09.2021 - 03.10.2021

Выставы, Кірмашы

У Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» 20 верасня адкрылася выстава карцін мастака з Кітая Лю Літао. Аўтар піша акварэллю і маслам, а таксама лакам.

Экспазіцыю можна падзяліць на тры асноўныя часткі. Цікава тое, што дзве трэці карцін, прадстаўленых на выставе, прысвечаны Беларусі. Экспазіцыя карцін Лю Літао – гэта ўнікальны шанс убачыць Беларусь вачамі замежніка. На адных працах намаляваны кветкі, якія растуць у нашай краіне. На іншых – беларускія гарады, будынкі і пейзажы. І толькі малая частка карцін будзе прысвечана Кітаю. На іх – снежная зіма ў горадзе, кветкі і птушкі, якія спяваюць.

Наведаць выставу можна па 3 кастрычніка.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''