Дзень беларускай пісьменнасці адсвяткуюць у Капылі 4 і 5 верасня

Капыль

Даты правядзення:
04.09.2021 - 05.09.2021

Святы

На гэтых выхадных у Капылі адбудзецца грандыёзнае ўрачыстае мерапрыемства ў гонар Дня беларускай пісьменнасці. Свята будзе працягвацца 2 дні.

На 4 верасня запланавана прэзентацыя навінак кніжных выдавецтваў, а таксама сустрэчы з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі, журналістамі, прадстаўнікамі выдавецтваў. У павільёне «Адзінства» прадставяць беларускія выданні, датаваныя 1921-1939 гадамі, гістарычныя фатаграфіі, дакументы і шматлікае іншае. Вы зможаце даведацца больш пра гісторыю Беларусі.

5 верасня адкрыюць новы помнік Цішке Гартнаму – беларускаму пісьменніку, грамадскаму дзеячу і выхадцу з Капыля. А яшчэ можна будзе паўдзельнічаць у пешаходным Qr-квэсце. Ад вас нічога не патрабуецца, акрамя ведаў беларускай мовы, умення арыентавацца ў горадзе і выдатнага настрою.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''