«Быкаўскія» дні правядуць у музеі-дачы Васіля Быкава

Даты правядзення:
19.06.2021 - 22.06.2021

Фэсты

Даведацца больш пра жыццё прызнанага генія нацыянальнай літаратуры можна 19 і 22 чэрвеня, наведаўшы музей-дачу ў аграгарадку Ждановічы. 

Музей-дача Васіля Быкава запрашае ўсіх ахвотнікаў акунуцца ў «быкаўскія часы»: паглядзець фатаграфіі пісьменніка, паслухаць любімыя ім ваенныя песні, ізноў дакрануцца да яго творчасці, даведацца, якім Васіля бачылі яго знаёмыя і сябры. 

Праграма мерапрыемстваў разлічана на 2 дні: 

  • У першы дзень 19 чэрвеня прайдзіце квэст і даведайцеся больш пра жыццё пісьменніка: так вы зможаце лепш зразумець яго творы. 

  • 22 чэрвеня наведайце новую экспазіцыю «Здабыўшы Перамогу», на якой прадставяць фатаграфіі часоў Айчыннай вайны. Вы зможаце ўбачыць не толькі Васіля Быкава, але і Пімена Панчанку, Максіма Лужаніна, Пятра Прыходзьку. Як знакамітыя беларусы, якія бачылі вайну на свае вочы і пісалі пра перамогу, перажывалі цёмныя часы — адказы на ўсе гэтыя пытанні вы атрымаеце, наведаўшы музей-дачу Васіля Быкава 22 чэрвеня. 

«Быкаўскія» дні пройдуць 19 і 22 чэрвеня з 12:00 па 18:00. Уваход бясплатны.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''