04.10.2019 Мінск

Vulica Brazil — знакавае мерапрыемства Беларусі, якое ператварыла завадскую вуліцу Кастрычніцкую ў культавае месца для адпачынку мінчан. У 2019 годзе фэст урбан-арта падарыў гораду новыя графіці. Праца над апошнім з іх была пачата ў сярэдзіне верасня і завяршылася нядаўна.

Мурал завецца «Імгненнасць», і ён упрыгожвае велізарную сцяну, размешчаную пад мостам (у месцы скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай). Назва і сюжэт карціны гомельскага мастака Улада Хвастова заклікае задумацца пра хуткацечнасць жыцця. Зрэдку варта адрывацца ад экранаў смартфонаў, зачыняць любімыя сацсеткі і проста паглядзець вакол. У свеце ёсць столькі выдатнага!

Дарэчы, першае графіці ў межах фэсту з'явілася яшчэ ў жніўні. Яго аўтарам стаў бразільскі мастак Бруна Біг з Бразіліі.

Крыніца фота: https://www.facebook.com/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''