25.09.2019 Мінск

Дзякуючы бязвізаваму рэжыму, Беларусь становіцца ўсё больш прывабнай для турыстаў. Новы ўказ Прэзідэнта дазваляе замежнікам не плаціць дзяржаўную пошліну за знаходжанне ў беларускай памежнай зоне. Раней кожнаму чалавеку, які перасякае мяжу, патрабавалася афармляць спецыяльны пропуск, які каштаваў 0,2 базавай велічыні (5,1 BYN). Нават тыя, хто наведваў сваякоў ці ехаў у Беларусь на экскурсію ці ў тур, абавязаны былі аформіць дадзены пропуск.

Чакаецца, што, дзякуючы новаўвядзенню, Беларусь стане яшчэ больш прывабнай для замежнікаў, у прыватнасці, для турыстаў. Зараз яны бесперашкодна змогуць  перасоўвацца па памежнай зоне і аглядаць славутасці, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да дзяржаўнай мяжы.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''