18.03.2020 Мінск

На сайце НВЦ "Белэкспа" з'явілася інфармацыя аб пераносе XXIII Міжнароднай выстаўкі-кірмашу "Адпачынак-2020" на 4-6 чэрвеня 2020 года. Дадзенае рашэнне было выклікана неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па распаўсюджванню каранавіруса ў свеце і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб пераносе масавых мерапрыемстваў на больш позні тэрмін. Яшчэ адной прычынай стала аб'ява аб закрыцці межаў краін-удзельніц выстаўкі-кірмашу.

Вярнуцца да спісу