02.08.2019

З 29 ліпеня па 11 жніўня Мінск у чарговы раз прымае ў сябе маштабны фэст вулічнага мастацтва Vulica Brasil. Бразільскі мастак Бруна Біг, які вывучаў гравюру ў Бразіліі, адкрые серыю прац, якія будуць створаны ў межах мерапрыемства. Прафесійная адукацыя наклала адбітак на творчасць майстра: яго муралы нагадваюць графічныя працы. 

VETLIVA распавядае: калі вам незнаёма слова «мурал», растлумачым: так завецца малюнак вялікіх памераў, нанесены на будынак ці сцяну.

Эскіз ужо гатовы, будучы малюнак завецца «Сачы за сваім садам». Сімвалічна і месца яго размяшчэння: графіці будуць упрыгожваць «Пясочніцу», адну з любімых пляцовак для адпачынку мінчукоў. Па традыцыі, фэст на ўсю моц разгорнецца на вуліцы Кастрычніцкай і будзе суправаджацца майстар-класамі, кінапаказамі, творчымі сустрэчамі, лекцыямі і шматлікімі іншымі актыўнасцямі. Так што калі вы прыехалі ў Мінск на пару дзён — ловіце гайд па Мінску ад VETLIVA і не забудзьцеся дадаць у свой графік наведванне фэсту Vulica Brasil

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''