29.01.2018

У сувязі з пашырэннем турыстычнага патэнцыялу Гродна ўлады горада прынялі рашэнне ўсталяваць інфармацыйна-навігацыйныя стэнды для замежных турыстаў.

Стэнды з'явяцца каля важных турыстычных месцаў горада: аўта-і чыгуначнага вакзалаў, у гістарычным цэнтры Гродна. Дзякуючы ім замежным гасцям горада будзе лягчэй зарыентавацца і знайсці патрэбныя аб'екты. Усяго плануецца размясціць 12 стэндаў, першыя будуць устаноўлены ўжо ў сакавіку 2018 года.

Турыстычны патэнцыял Гродна развіваецца шмат у чым дзякуючы ўвядзенню бязвізавага рэжыму. З пачатку года горад наведалі больш за 1,2 тысяч бязвізавых турыстаў.


Вярнуцца да спісу