04.03.2022

Свята заканчэння зімы і вяртання сонца і цяпла - Масленіца ўжо на парозе. Гэта стараславянскае свята, якое засталося ў беларускай традыцыі на стагоддзі. Даты масленага тыдня мяняюцца і залежаць ад Вялікадня, яна пачынаецца за 56 дзён да хрысціянскага свята. У гэтым годзе святкаванне сімвалічнай мяжы паміж зімой і пачаткам новага, вясновага перыяду праходзіць з 28 лютага па 6 сакавіка.
Усімі каханае свята адзначаюць як сем'ямі, так і вялікімі кампаніямі сяброў і калег. Паласавацца смачнымі блінамі і проста весела правесці час прапануюць на шматлікіх пляцоўках краіны.

Масленіца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
з 26 лютага па 6 сакавіка 2022 года

У дзесяцігадзінную праграму святкавання ўваходзяць экскурсія па Лясным заапарку і заапарку хатніх жывёл, катанне на санях ці брычцы. Вас чакаюць мноства вулічных забаў: гульні, масленічныя абрады, спальванне чучала і інш. Таксама будзе традыцыйны пачастунак блінчыкамі з гарбатай на травах на свежым паветры.
Вы зможаце падоўжыць сабе свята, наведаўшы экалагічны майстар-клас, музеі прыроды, мёда і міфаў. Прайсці «Па лясной запаведнай сцежцы» або арандаваць для сваёй кампаніі альтанку з мангалам.

«Масленічныя тыдні» ў Суле
з 19 лютага па 13 сакавіка 2022 года

З першых крокаў па сульскай зямлі Вас чакае захапляльнае пагружэннее ў славянскія традыцыі масленічнага тыдня, якое пачнецца са святочнай сустрэчы гасцей комплексу.
Далей аматараў прыгод будуць чакаць наведванне Сульскага замка; займальныя майстар-класы ў кузні і ганчарнай майстэрні; квэставая гульнi ў Калегіюме; мноства забаў на свежым паветры; інтэрактыўны пункт «Каралеўская Асамблея»; знаёмства з масленічнымі традыцыямі, падчас якіх удзельнікаў чакаюць вясёлыя гульні і конкурсы; аўтарскі масленічны спектакль у сульскай батлейцы.
Завяршэннем прыгод стане маляўнічы інтэрактыўны абрад з непасрэдным удзелам гасцей «Спальванне Зімы» і масленічны пачастунак.

Масленіца ў Дукорскім маёнтку
з 18 лютага па 7 сакавіка 2022 года

Пераход ад зімы да вясны заўсёды азначаў чаканне светлых часоў і веру ў дабро і дабрабыт. У Дукоры Чорт і Баба Яга вырашылі перашкодзіць наступу вясны і цяпла. Але выйсце ёсць! Праўда, неабходна будзе прайсці праз пэўныя выпрабаванні. Прыязджайце ў Дукорскі маёнтак, каб адолець тутэйшых дэманаў, сустрэць вясну і адсвяткаваць Масленіцу!
Апроч выпрабаванняў-забавак ад Чорта і Бабы Ягі вас чакае выраб і спальванне чучала Зімы, карагод вакол вогнішча, катанне на брычцы і масленічны пачастунак.
У астатні вольны час пасля асноўнай праграмы можна будзе наведаць перавернуты домік, майстэрні рамеснікаў (кузня, ганчарная майстэрня, лялечная, майстэрня васковых свечак).

Вярнуцца да спісу