30.11.2017

Паводле інфармацыі дзяржаўнага памежнага камітэта, з 1 снежня 2017 года пагранічны пункт пропуску Дамачава зноў пачне прымаць аўтобусы і грузавыя аўтамабілі агульнай масай да 7.5 тон. Пункт пропуску Дамачова знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці на мяжы з Польшчай.

Абмежаванне на ўезд буйнагабарытнага транспарту было звязана з рамонтам маста праз раку Заходні Буг.

Вярнуцца да спісу