02.09.2019 Маладзечна

Сантэхнік з Маладзечна Уладзімір Лазарэнка можа пахваліцца незвычайным хобі. Ён з'яўляецца кінолагам, любіць паляваць, а таксама займае пасаду старшыні рэспубліканскай камісіі па пародзе беларускі ганчак. Менавіта так завецца адзіная ў свеце парода сабак, выведзеная ў нашай краіне. 

Упершыню пра беларускага гончака ўспомніў яшчэ Мікола Гусоўскі ў сваёй знакамітай паэме «Песня пра зубра». Не абдзяліў увагай яе і Адам Міцкевіч, калі пісаў «Пана Тадэвуша».

Цікавы факт ад VETLIVA: у «Пане Тадэвушы» шмат старонак прысвечана беларускім традыцыям, жыццю і ў прыватнасці беларускай кухні. Чытайце наш артыкул пра гастратур па Беларусі і даведайцеся, дзе і цяпер можна паесці па-княжацку.

Уладзімір займаецца селекцыяй з 2004 года. Зараз беларускі ганчак уключаны ў пералік паляўнічых парод. І каб падкрэсліць паходжанне сабак, ім даюць прыгожыя мянушкі на беларускай мове: Змагар, Прыпяць, Гонар. 

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''