28.07.2017

Прачынацца ў іншым горадзе кожны дзень - вельмі цікава і незвычайна. Ты знаходзішся ў прадчуванні новых эмоцый, і гэта вельмі моцна цябе зараджае энергіяй. Вядома, мы ўжо адчувалі невялікую стомленасць пасля такой колькасці дзён падарожжа. Але паверце: яно таго адназначна варта!

Нагадаем, што прачнуліся мы ў Брэсце. Сёння нас чакаў маленькі трып па горадзе, прычым зусім нядоўгі. Наша арэндная кватэра знаходзілася ў вельмі ўдалым месцы - недалёка ад Бресцкай крэпасці. Мы зайшлі ў самую блізкую кавярню, паснедалі і пабеглі пстрыкаць камерамі.

Бресцкая крэпасць

Бресцкая крэпасць

Пачатак будаўніцтва крэпасці быў пакладзены ў 1833 годзе. Тады ж тут быў пабудаваны і Брэсцкі замак. Першапачаткова будынкі ўяўлялі сабою земляныя ўмацаванні часовага характару. Першы камень быў закладзены праз тры гады. А ўжо ў 1842 годзе будаўніцтва крэпасці і замка было цалкам скончана.

За комплексам вельмі добра сочаць. Некаторыя месцы падвергліся сур'ёзнай рэканструкцыі з моманту нашага апошняга наведвання гэтага месца. Як заўсёды, тут вельмі шмат турыстаў. Але мы падзелімся з вамі лайфхакам, калі вам больш па душы адзінота. За крэпасцю, управа ад галоўнага ўваходу (калі стаяць да яго спіной), ёсць месца, дзе злучаюцца дзве рэкі - Мухавец і Буг. 

Прыгожыя месцы Беларусi

Нават на фота выразна відаць, дзе сканчаецца адна рака і пачынаецца іншая. Дык вось, тут прымірэнча журчыць вада і вельмі мала людзей. Акрамя таго, можна разгледзець крэпасць з іншага боку. 

Брэстская крэпасць

Поруч крэпасці знаходзіцца цікавы музей “Бярэсце” з  добра захаванымі  рэшткамі гарадзішча, знойдзенымі тут у далёкім 1968 годзе. 

музей Бярэсце

Часу было мала, таму мы адправіліся далей. Наш маршрут ляжаў у бок замкаў і балот, да перадапошняй кропкі ў нашым маршруце - гораду Мазыра.
А пакуль мы любуемся рэшткамі замка Сапег у Ружанах і спрабуем зразумець, як гэта велічная рэзідэнцыя выглядала ў часы свайго росквіту. 

замак запег у Ружанах

 Закладка замка адбылася больш за чатырохсот год таму, у 1602 годзе, і руку да стварэння рэзідэнцыі прыклаў не хто іншы, як адзін з самых знакамітых і ўплывовых прадстаўнікоў роду Сапег – Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага.

Замак сапег у Ружанах

Дарэчы, там часта бегаюць мясцовыя дзеткі, якія за пару капеек гатовыя правесці вам экскурсію па замку, паказаць старую лепку, скляпы, дзе некалі адбыўся выбух, і старыя каміны. Скарыстайцеся гэтым шанцам, не пашкадуеце! А для скляпоў вазьміце з сабой ліхтарык, тады зможаце дэталёва разгледзець наступствы шматлікіх пажараў. І не губляйце пільнасці: у некаторых месцах абсыпаецца мур. 

замак сапег у ружанах

У некалькіх кіламетрах ад Ружанскага замка знаходзіцца палац Пуслоўскіх. Існуе легенда, што паміж гэтымі замкамі існаваў падземны ход. Мы доўга шукалі яго, але так і не знайшлі, таму прыйшлося зноў ехаць на машыне.

Быць можа, вам больш пашанцуе.

палац Пуслоўскіх

Палац Пуслоўскіх, які па-іншаму называецца Косаўскім замкам – дзіўная па сваёй прыгажосці рэзідэнцыя. Рыцарская мроя, мініяцюрны замак – яшчэ і пад такімі імёнамі вядомы гэты выдатны ўзор неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя, які ўражвае веліччу і моцай крэпасных сцен і дагэтуль.

Пасля развалін Ружан палац Пуслоўскіх здаецца не такім цікавым і захапляльным. Цяпер ён знаходзіцца на рэстаўрацыі і патрапіць унутр нельга. Працы абяцалі завяршыць да 2018 года. А пакуль любуемся здалёку.

палац Пуслоўскіх

Раней перад палацам знаходзіўся парк, але ад яго зусім нічога не засталося, акрамя адной елкі.

Калі стаць спінай да замка,  вашаму позірку адкрыецца яшчэ адна мясцовая выбітнасць. Гэта сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, вядомага рэвалюцыянера.

Сядзіба Тадэвуша Касцюшка

Сядзіба Тадэвуша Касцюшка знаходзіцца на беразе вялікага возера, адкуль адкрываецца выдатная панарама. Адыдзіце крыху далей, тады вы атрымаеце выдатныя кадры з дзвюма выбітнасцямі адразу. Вось такі лайфхак. 

Сядзіба Тадэвуша Касцюшка

Час набліжаўся да абеду, а значыць, нам пара было рухацца далей, каб паспець сустрэць заход. 

Спадарожжа па Беларусi

Зусім выпадкова спыніліся поруч касцёла, у якім хрысцілі Тадэвуша Касцюшку. Дарэчы, унутры дагэтуль знаходзіцца тая самая каменная чара. 

Цудоуныя месцы Беларусi

Па дарозе да Мазыра нам трапілася  цэлае поле белых кветак. Яшчэ ні разу нам не даводзілася бачыць такой прыгажосці. Ну і, вядома ж, мы не маглі не спыніцца і не зрабіць некалькі фота ў кветках. 

Цудоуныя месцы Беларусi

Надышоў час распавесці пра наша самае зыркае ўражанне гэтага дня. Гэта Альманскія Балоты. Больш ціхага месца мы не сустракалі ніколі, і ў чарговы раз мы знаходзіліся тут у адзіноце. Па балоце можна прайсці і без адмысловых тэхнічных сродкаў: усюды пракладзены драўляныя дарожкі. 

Прыгожыя месцы Беларусi

Праз 2 кіламетры будзе панарама, з-за якой вы захочаце жыць менавіта тут. Тут размяшчаецца невялікае круглае азярцо, прама пасярод лесу, вада ў ім цёмная. Увесь час дзьме свежы вецер. 

Прыгожыя месцы Беларусi

Мы правялі тут паўгадзіны і вырашылі, што трэба было ехаць далей. Наперадзе нас чакаў начлег і заход у адной з аграсядзіб зусім недалёка ад Мазыра - у вёсцы Канковічы.

Аднак мы не маглі не наведаць адзін з найстаражытных беларускіх гарадоў, які размяшчаўся непадалёк ад месца нашага начлегу. Як вы думаеце, што гэта за горад? Правільна, Тураў! Мы не маглі праехаць міма адной з самых цікавых выбітнасцяў Беларусі - тураўскага каменнага крыжа, які расце з пад землі.

Тураускi крыж

Усё ішло па плане: мы прыехалі ў месца начлегу на заходзе. Павячэралі юхай і адправіліся праводзіць гэты нерэальны дзень, насычаны такімі рознымі прыгодамі.

Прыгожыя месцы Беларусi

Прыгожыя месцы Беларусi

Спадарожжа па Беларусi

Як бачыце, заход мы праважалі не ў адзіноце, што зрабіла гэты вечар яшчэ цяплейшым. Заўтра нас чакае доўгі пераезд у Гомель - апошнюю кропку на карце. А цяпер, калі вы яшчэ не чыталі пра нашы папярэднія прыгоды, то надышоў час гэта зрабіць:  

Дзень першы - З Гомеля ў Магілёў праз сядзібу Талстых
Дзень другой - З Магілёва ў Полацк праз духоўны Віцебск
Дзень трэці - З Полацку ў Браслаў і трохі зімы ў маі
Дзень чацвёрты - З Браслава ў Гродна
Дзень пяты - З Гродна ў Брэст праз Белавежскую пушчу

З нашым маршрутам можна азнаёміцца вось на гэтай карце.

Вярнуцца да спісу