12.02.2019

 
Гарадскія інфармацыйныя кропкі адкрыюцца для турыстаў у Мінску ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў, дзе валанцёры будуць расказваць пра праграму спаборніцтваў і славутасці сталіцы Беларусі.
Інфармацыйныя кропкі будуць размяшчацца паблізу ад спартыўных аб'ектаў, фан-зон, у месцах пражывання, Нацыянальным аэрапорце Мінска, чыгуначным вакзале, аўтавакзале, у студэнцкай вёсцы і на асноўных турыстычных маршрутах.
Валанцёры змогуць прадставіць інфармацыю пра праграму II Еўрапейскіх гульняў, маршруты транспарта і турыстычны патэнцыял Мінска і ўсёй Беларусі. У інфакропках буду прапаноўваць друкаваную прадукцыю інфармацыйнага характару.

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page ''