VETLIVA віншуе з Новым годам і Калядамі!
VETLIVA віншуе з Новым годам і Калядамі!
31.12.2019

Вось і падышоў да канца яшчэ адзін каляндарны год. Елка прыбрана, яркімі агнямі ззяе навагодняя ілюмінацыя, а ў паветры лунае ледзь улоўны водар мандарынаў. Гэты год для VETLIVA стаў насычаным падзеямі і поўным файных дасягненняў. Разам з вамі мы адкрывалі Беларусь і асвятлялі падзеі II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, арганізоўвалі выдатны адпачынак і дапамагалі не застацца без даху над галавой. Не так даўно мы падвялі вынікі года, які сыходзіць, і падрабязна расказалі вам, якіх поспехаў дабіліся.
Такім чынам, застаецца толькі пажадаць вам, дарагія турысты, больш магчымасцяў для падарожжаў у 2020 годзе, цікавых маршрутаў і, вядома ж, цалкам зараджанага смартфона, фотаапарата або любога іншага гаджэта, які дапаможа вам захаваць і цешыцца прыгажосцю Беларусі! А мы ў сваю чаргу абяцаем, што будзем і далей расказваць вам пра сінявокую ў нашым Блогу і дапамагаць уладкоўваць ваш адпачынак.
Чытайце таксама
VETLIVA - лепшы турыстычны праект Беларусі!
VETLIVA на турыстычнай выставе «Адпачынак-2018»
VETLIVA - турыстычная пляцоўка II Еўрапейскіх гульняў
Экскурсіі

плошча Незалежнасці, Мінскае Замчышча, Траецкае прадмесце, плошча Перамогі, панарама Кастрычніцкай плошчы, пр-т Незалежнасці, Верхні горад
Без харчавання
Колькасць гадзін 3
Рэкамендуем аздараўленне

- Адлегласць да Мінска: 20 km
- Інавацыйнае медыцынскае абсталяванне, Euro-SPA і сучасная касметалогія, смачныя стравы з чыстых сезонных прадуктаў.